мир права

Нормативные правовые акты
и международные документы,
касающиеся прав детей в Республике Беларусь

Нормативные правовые акты и международные документы, касающиеся прав детей в Республике Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 чэрвеня 2011 г. № 28

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

На падставе пункта 3 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку вывучэння беларускай i рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2006 г. № 117 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 43, 8/15719);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 верасня 2008 г. № 88 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2006 г. № 117» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 250, 8/19615).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2011 г.

 

Міністр

С.А.Маскевіч

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

К.А.Сумар

10.06.2011

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік старшыні
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.Г.Навацкі

10.06.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік

10.06.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

С.Б.Шапіра

10.06.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

Б.В.Батура

10.06.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

П.М.Руднік

10.06.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

М.А.Ладуцька

04.06.2011

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

13.06.2011 № 28

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак вывучэння беларускай i рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (далей – замежныя грамадзяне), пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Беларуская і руская мовы вывучаюцца замежнымі грамадзянамі на вучэбных занятках па адпаведным вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) «Беларуская мова» ці «Русский язык».

3. Вывучэнне беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМІ ГРАМАДЗЯНАМІ ПРЫ АТРЫМАННІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ, А ТАКСАМА ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНАЙ І СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

4. Замежныя грамадзяне, якія залічаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыпліны) «Беларуская мова» тэрмінам не больш за два гады, калі яны:

4.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет «Беларуская мова» i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

4.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі для прадаўжэння адукацыі на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

4.3. не вывучалi вучэбны прадмет «Беларуская мова» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыі;

4.4. не вывучалi вучэбны прадмет «Беларуская мова» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

5. Замежныя грамадзяне, якія не вывучалi вучэбны прадмет «Беларуская мова» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы вышэйшай адукацыі, якiя рэалізуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская мова» на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi.

6. Замежныя грамадзяне, якія вызваляюцца ад вывучэння беларускай мовы, прысутнічаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) «Беларуская мова».

7. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыпліну) «Беларуская мова», праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) «Беларуская мова» i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў якасці абавязковага экзамену і на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi ў якасці выпускнога экзамену па выбары.

8. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» можа не праводзіцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу І паўгоддзя, калі замежныя грамадзяне, пералічаныя ў пункце 7 дадзенай Інструкцыі, не змаглі ў поўным аб’ёме засвоіць вучэбную праграму.

9. Замежныя грамадзяне, пералічаныя ў падпунктах 4.1–4.4 пункта 4 і ў пункце 5 дадзенай Інструкцыі, і тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоіў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыпліны) «Беларуская мова», маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМІ ГРАМАДЗЯНАМІ ПРЫ АТРЫМАННІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ, А ТАКСАМА ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНАЙ І СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

10. Замежныя грамадзяне, якія залічаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыпліны) «Русский язык» тэрмінам не больш за два гады, калі яны:

10.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет «Русский язык» i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

10.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце «Русский язык» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі для прадаўжэння адукацыі на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

10.3. не вывучалi вучэбны прадмет «Русский язык» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыі;

10.4. не вывучалi вучэбны прадмет «Русский язык» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

11. Замежныя грамадзяне, якія не вывучалi вучэбны прадмет «Русский язык» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы вышэйшай адукацыі, якiя рэалізуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета «Русский язык» на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi.

12. Замежныя грамадзяне, якія вызваляюцца ад вывучэння рускай мовы, прысутнічаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) «Русский язык».

13. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыпліну) «Русский язык», праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) «Русский язык» i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў якасці абавязковага экзамену і на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi ў якасці выпускнога экзамену па выбары.

14. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце «Русский язык» можа не праводзіцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу І паўгоддзя, калі замежныя грамадзяне, пералічаныя ў пункце 13 дадзенай Інструкцыі, не змаглі ў поўным аб’ёме засвоіць вучэбную праграму.

15. Замежныя грамадзяне, пералічаныя ў падпунктах 10.1–10.4 пункта 10 і ў пункце 11 дадзенай Інструкцыі, і тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыпліны) «Русский язык», маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.